Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае да ўдзелу ў конкурсе перакладчыкаў “Улюбёныя ў слова”.
Конкурс праводзіцца сярод студэнтаў БДУ ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 55-годдзя навукова-педагагічнай дзейнасці прафесара Вячаслава Пятровіча Рагойшы.
Тэрмін правядзення: 18 лютага – 17 красавіка 2022 г. Падвядзенне вынікаў – 12 мая 2022 г.
Ацэньвае пераклады Журы конкурсу, узнагароджвае – прафесар В.П. Рагойша.
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
- Даслаць заяўку па пэўнай форме да 28 лютага 2022 г. (форма дадаецца).
- На пераклад прапануюцца канкрэтныя творы: Аляксандр Пушкін – верш “Анчар”, Тарас Шаўчэнка – верш “Реве та стогне Дніпр широкий”, Адам Міцкевіч – верш “Burza”.
- Прымаюцца пераклады гэтых вершаў (аднаго ці ўсіх трох) на БЕЛАРУСКУЮ МОВУ.
- Творчае афармленне вітаецца!
- Пры ацэньванні дасланых мастацкіх перакладаў будзе звяртацца ўвага на дакладнасць і паэтычнасць, адпаведнасць арыгіналу.
Электронная пошта для лістоў і даведак –
Кантактны тэлефон: 8 (017) 350-21-76 (кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ; кантактная асоба – к.ф.н. Лук’янава Таццяна Валер’еўна (тэлефон – 8 (029) 704-17-00)).


BY 
