Сэрвісы

Конкурс перакладчыкаў “Улюбёныя ў слова”

Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае да ўдзелу ў конкурсе перакладчыкаў Улюбёныя ў слова.

Конкурс праводзіцца сярод студэнтаў БДУ ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 55-годдзя навукова-педагагічнай дзейнасці прафесара Вячаслава Пятровіча Рагойшы.

Тэрмін правядзення: 18 лютага – 17 красавіка 2022 г. Падвядзенне вынікаў – 12 мая 2022 г.

Ацэньвае пераклады Журы конкурсу, узнагароджвае – прафесар В.П. Рагойша.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

  1. Даслаць заяўку па пэўнай форме да 28 лютага 2022 г. (форма дадаецца).
  2. На пераклад прапануюцца канкрэтныя творы: Аляксандр Пушкін – верш “Анчар”, Тарас Шаўчэнка – верш “Реве та стогне Дніпр широкий”, Адам Міцкевіч – верш “Burza”.
  3. Прымаюцца пераклады гэтых вершаў (аднаго ці ўсіх трох) на БЕЛАРУСКУЮ МОВУ.
  4. Творчае афармленне вітаецца!
  5. Пры ацэньванні дасланых мастацкіх перакладаў будзе звяртацца ўвага на дакладнасць і паэтычнасць, адпаведнасць арыгіналу.

Электронная пошта для лістоў і даведак – Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Кантактны тэлефон: 8 (017) 350-21-76 (кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ; кантактная асоба – к.ф.н. Лук’янава Таццяна Валер’еўна (тэлефон – 8 (029) 704-17-00)).

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.