Сэрвісы

СУСТРЭЧА-ЛЕКЦЫЯ Ў ГОНАР ПРАФЕСАРА С. Х. АЛЕКСАНДРОВІЧА

29 сакавіка 2022 г. адбылася сустрэча-лекцыя з Язэпам Янушкевічам, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага работніка культуры БССР С. Х. Александровіча (1921 – 1986). Сцяпан Александровіч – выдатны літаратуразнавец, архівіст, крытык, краязнавец, пісьменнік, таленавіты педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Язэп Янушкевіч – удзячны вучань Сцяпана Хусейнавіча, прадаўжальнік яго даследчых традыцый, укладальнік «кнігазбораўскага» тома «Сцяпан Александровіч. Выбраныя творы», які быў выдадзены да юбілейнай даты. Язэп Язэпавіч – выпускнік філфака БДУ, доўгі час ён працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі і аддзеле археаграфіі Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы.

На пачатку сустрэчы-лекцыі госця вітаў дэкан філалагічнага факультэта дацэнт С. А. Важнік. Язэп Янушкевіч падзяліўся згадкамі пра свайго настаўніка Сцяпана Хусейнавіча Александровіча, распавёў пра пошукава-даследчую працу ў архівах, вяртанне і вывучэнне творчай спадчыны В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, пра ўкладальніцкую працу над томам выбраных твораў С. Х. Александровіча. У канцы сустрэчы-лекцыі Язэп Язэпавіч адказаў на пытанні, ён адзначыў, што моладзі трэба ісці ў навуку, займацца ёй з цікавасцю і па-сапраўднаму, заклікаў шанаваць сваіх папярэднікаў і настаўнікаў, а філфакаўскім паэтам раіў «выяўляць, не заціраць сваё пачуццё». Студэнты атрымалі памятныя аўтографы вядомага даследчыка.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік дэкана філалагічнага факультэта В. П. Крычко, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры А. І. Бельскі і інш.

1 (6)

2 (7)

3 (4)

6

8

10

 4 (1)

Image

Рэсурсы

Image
Image