Сэрвісы

Пасяджанне РМА настаўнікаў рускай мовы і літаратуры на філалагічным факультэце

28 сакавіка 2022 года на філалагічным факультэце прайшло пасяджанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў рускай мовы і літаратуры. Пасяджанне было арганізавана кафедрай рускай мовы і Упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска. У мерапрыемстве прымалі ўдзел 20 настаўнікаў –  кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў школ і гімназій. Калег з сярэдняй школы цёпла павітаў загадчык кафедры рускай мовы прафесар Іван Сямёнавіч Роўда, а старшы выкладчык кафедры Ала Аляксандраўна Занкавец расказала настаўнікам пра прыярытэтныя кірункі работы кафедры, абмеркавала магчымасць далейшага супрацоўніцтва. Пасяджанне РМА на базе профільнага факультэта – гэта новая форма ўзаемадзеяння сярэдняй і вышэйшай школы. Кафедра рускай мовы ўжо атрымала запрашэнні правесці такія мерапрыемствы ад іншых раёнаў горада Мінска і плануе пашыраць геаграфію метадычных кантактаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.