Ганаровыя госці Вязынкі
20 мая 2022 года адбылася агульнаўніверсітэцкая патрыятычна-асветніцкая акцыя «Вязынка – 2022».
Сёлета ганаровымі гасцямі сталі студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з дэканам гуманітарнага факультэта ПДУ Аляксандрам Сяргеевічам Кірыенка.
Сваім меркаваннем пра мінулае мерапрыемства падзяліўся Аляксандр Сяргеевіч: «Дэлегацыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта выказвае шчырыя словы падзякі філалагічнаму факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў асобе дэкана факультэта Сяргея Аляксандравіча Важніка за прадстаўленую магчымасць наведаць штогадовы фестываль «Вязынка – 2022», які ў гэтым годзе прымеркаваны да юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Свята і канцэрт пакінуў добры след у душы кожнага студэнта нашага ўніверсітэта. Было прыемна паразмаўляць са студэнтамі, якія дапамагалі праходзіць квэст, паслухаць выкладчыкаў філалагічнага факультэта БДУ, паспаборнічаць у дартс і перацягванні каната з дэканам філалагічнага факультэта. Маляўнічыя месцы Вязынкі назаўжды застануцца ў памяці і будуць вабіць сваёй прыгажосцю нашых студэнтаў у будучыні».