Сэрвісы

«Фальклор – душа народа»

«Фальклор – душа народа»

20 верасня 2022 года на філалагічным факультэце БДУ было праведзена мерапрыемства «Фальклор – душа народа», прысвечанае Тыдню роднай мовы. Яго ўдзельнікамі сталі студэнты другога курса спецыяльнасці «Славянская (чэшская) філалогія». Праводзіла мерапрыемства кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства (загадчык ­ к.ф.н., дацэнт Т. А. Марозава).

Акадэмічная група была падзелена  на тры навукова-даследчыя падгрупы, кожная з якой павінна была прэзентаваць мастацкі свет фальклорнай казкі па схеме:

Станцыя 1: прыродныя ўмовы краіны (атмасфера, клімат, ландшафт; мясціны, прыдатныя для жыцця; камфортнасць і г. д.);

Станцыя 2: сацыяльныя адносіны, матэрыяльныя характарыстыкі “жыхароў”  (узровень развіцця цывілізацыі; грамадства, яго структура і законы; характар улады; традыцыйныя заняткі мужчын і жанчын і г. д.);

Станцыя 3: духоўнае жыццё насельнікаў “краіны”: сістэма каштоўнасцей (напрыклад, сіла, розум, мудрасць, веды, сяброўства, каханне і г. д.); рэлігія, культы, магія, святы. Абрады, звычаі, традыцыі; вучоба, настаўнікі, вучні, пісьменства, кнігі

Станцыя 4: крэда жыхароў “краіны” (напрыклад, “Усе супраць усіх”, “Я за сваіх”, “Разам супраць чужых” і г. д.).

На заканчэнне была прыдумана  невялічкая віртуальная казка. Цікава, што студэнты інтуітыўна адзначылі  дапушчаныя парушэнні жанравага канону.

Сапраўды, казка, як і фальклор увогуле, – душа народа!

изображение viber 2022 09 20 10 15 38 131

изображение viber 2022 09 20 10 15 38 950

изображение viber 2022 09 20 10 15 40 178

Image

Рэсурсы

Image
Image