Сэрвісы

Прэзентацыя віншавальных паштовак "Пажаданні родная мове"

Прэзентацыя віншавальных паштовак "Пажаданні родная мове"

19 верасня адбылася прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, падрыхтаваная намаганнямі студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” пад кіраўніцтвам дацэнтаў кафедры беларускага мовазнаўства Анжалікі Леанілаўны Садоўскай і Святланы Міхайлаўны Якуба. У шчырых словах і яркіх малюнках студэнты перадалі сваё бачанне ролі роднай мовы ў жыцці беларускага грамадства. Прагучалі пажаданні росквіту, запатрабаванасці, пашырэння сфер ужывання беларускай мовы, умацавання яе іміджу як у краіне, так і ва ўсім свеце. “Каб родная мова гучала ў кожнай сям’і…” – менавіта так юныя беларусісты тлумачаць выбар сваёй спецыяльнасці і будучай прафесіі.

Да мерапрыемства далучыліся і студэнты біялагічнага факультэта пад кіраўніцтвам дацэнта Алены Васільеўны Губкінай.

Паштоўкi1

Паштоўкi2

IMG 4880

IMG 4887

IMG 4884

IMG 4882

Image

Рэсурсы

Image
Image