21 верасня на факультэце сацыякультурных камунікацый (студэнты 2 курса спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы. Пераклад») адбылася творчая віктарына “Люблю родную мову”, прысвечаная Тыдню роднай мовы.
У праграму віктарыны ўваходзілі інтэлектуальна-забаўляльныя конкурсы. Адным з элементаў праграмы з’яўляўся пісьмовы пераклад арыгінальнага англамоўнага празаічнага тэксту (James Joyce, “Two Gallants”) на беларускую мову.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Т. Л. Чахоўская.


BY

