Сэрвісы

Беларуска-кітайскі літаратурны дыялог

Беларуска-кітайскі літаратурны дыялог

21 верасня 2022 г. у рамках Тыдня роднай мовы кафедра кітайскай філалогіі арганізавала і правяла для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Усходняя філалогія” прэзентацыю гуртка перакладчыкаў твораў кітайскай літаратуры на беларускую мову «Дыялог», які распачаў сваю гісторыю ў 2015 годзе. Ініцыятарамі стварэння творчага аб’яднання выступілі выкладчыкі кафедры Дар’я Нечыпарук і Ганна Харланава. За перыяд існавання гуртка “Дыялог” было праведзена шмат сустрэч з перакладчыкамі, пісьменнікамі і навукоўцамі, здзейснена больш за 100 перакладаў мастацкіх тэкстаў кітайскіх аўтараў, многія з якіх надрукаваны ў розных перыядычных выданнях Беларусі, паэтычных зборніках. Падзеяй літаратурнага жыццця стаў выхад кнігі выбраных твораў кітайскага паэта Сяо Шуя ў перакладах выпускніка філалагічнага факультэта Мікіты Баравіка (2021 г.). На прэзентацыі выступілі са сваімі перакладамі студэнткі 4 курса Яна Валюк і Анжаліка Шапура.

Зараз гуртком кіруюць дацэнты кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ Анастасія Букатая і Вераніка Жукавец. У планах дзейнасці гуртка – новыя пераклады, творчыя конкурсы, сустрэчы студэнтаў з перакладчыкамі, сумесныя праекты з беларускімі выдавецтвамі і перыядычнымі выданнямі.

гурток 1

гурток 2

гурток 4

гурток 5

Image

Рэсурсы

Image
Image