Сэрвісы

Яскравыя вынікі міжнароднага супрацоўніцтва

Яскравыя вынікі міжнароднага супрацоўніцтва

26 верасня 2022 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя кніг – чатырох унікальных выданняў па фалькларыстыцы, якія выйшлі ў свет летам 2022 года, аўтарамі якіх з’яўляюцца выкладчыкі Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта: «Великая Отечественная война в зеркале народной речи и фольклора. Тексты. Исследования. Аудиоприложение», «Мир детства в традиционной культуре и народной речи. Библиографический указатель», «Мифологические рассказы псковско-белорусского пограничья» (у 2 частках; частка 1 (2021), частка 2 (2022).

Кнігі былі перададзены ў падарунак філалагічнаму факультэту БДУ праз студэнтку 3 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (італьянская) філалогія» Кацярыну Лебедзеву, якая прымала ўдзел у праекце «Летні ўніверсітэт», арганізаваным на базе Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта з 10 па 14 ліпеня 2022 года. Кацярына распавяла аб самім праекце і запрасіла студэнтаў прыняць удзел у конкурсным адборы наступнага года, растлумачыўшы, што гэта вельмі пазнавальная і цікавая праграма.

На прэзентацыі прысутнічалі намеснік дэкана па навуцы дацэнт Таццяна Мальцэвіч, загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава, загадчык залы інфармацыйных рэсурсаў аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў БДУ Жанна Карповіч, студэнты 1 курса спецыяльнасці «Руская філалогія».

Таццяна Мальцэвіч адкрыла прэзентацыю і распавяла пра ўзаемасувязі нашага факультэта з Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам. Кнігі былі перададзены загадчыку залы інфармацыйных рэсурсаў аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў БДУ Жанне Карповіч, якая падзякавала за такі каштоўны падарунак і запрасіла студэнтаў пазнаёміцца з новымі выданням.

 2022 09 26 16 20 45 800

new1112022 09 26 16 20 37 749

2022 09 26 16 20 52 974

2022 09 26 16 20 56 267

2022 09 26 16 21 31 141

2022 09 26 17 39 47 126

2022 09 26 17 40 58 878

2022 09 26 17 41 12 741

 

 

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.