Сэрвісы

Прэзентацыя навукова-педагагічнай спадчыны прафесара Івана Чароты (да 70-годдзя з дня нараджэння)

Прэзентацыя навукова-педагагічнай спадчыны прафесара Івана Чароты (да 70-годдзя з дня нараджэння)

16 верасня споўнілася 70 гадоў прафесару кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ, доктару філалагічных навук, прафесару Івану Чароце.

Прафесар Іван Чарота – вядомы беларускі літаратуразнаўца, крытык, перакладчык, акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі навук адукацыі, мастацтва і культуры; член Саюзаў пісьменнікаў СССР, Беларусі, Расіі, а таксама Сербіі. Самы аўтарытэтны славіст Беларусі ў галіне літаратуразнаўства, які амаль паўстагоддзя з’яўляецца галоўным кансультантам навуковых і выдавецкіх структур краіны па ўсіх пытаннях, звязаных з культурамі паўднёваславянскіх народаў. Спіс яго публікацый ўключае больш за 150 кніг, выдадзеных як на Радзіме, так і за яе межамі, каля 700 навуковых артыкулаў і звыш 1000 літаратурных перакладаў.

Да юбілею прафесара Івана Чароты спецыялісты аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ падрыхтавалі прэзентацыю яго прац, сярод якіх асноўная частка – кнігі і артыкулы, якія знаходзяцца ў фондах аддзела абслугоўвання і ў кабінеце сербскай філалогіі.

Прэзентацыя змяшчае звесткі аб жыццёвым і творчым шляху Івана Чароты, інфармацыю аб яго навуковых, навукова-педагагічных і багаслоўскіх публікацыях, перакладах твораў беларускіх пісьменнікаў на сербскую мову і сербскіх – на беларускую мову. Асобна прадстаўлены выданні пад яго рэдакцыяй і звесткі пра яго ў перыядычным друку.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.