Сэрвісы

Італьянская мазаіка

Італьянская мазаіка

Дарагія сябры, кафедра раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ сумесна з аддзелам замежнай літаратуры бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна арганізуе акцыю "Італьянская мазаіка", якая адбудзецца 22 кастрычніка ў 14.00 па адрасе: вул. Гікала,4 (ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна”, аддзел замежнай літаратуры, 3 паверх).

Вас чакаюць:

- майстар-класы для школьнікаў па італьянскай мове ад творчага аб'яднання "Педагагічная майстэрня", кіраўнік: заг. кафедрай раманскага мовазнаўства БДУ Панцялеенка Алеся Аляксандраўна;

- інтэрактыўная лекцыя "Педагагічны дыялог: шлях да поспеху" для ўсіх, хто рыхтуецца да выкладання або баіцца адказваць на ўроку перад класам, спікер: дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ Рубанік Таццяна Уладзіміраўна;

- выстава літаратуры на італьянскай мове, куратар: загадчык аддзела замежнай літаратуры Баранава Таццяна Валянцінаўна;

- конкурсы і падарункі.

Запрашаем усіх жадаючых!

Просьба зарэгістравацца на мерапрыемства https://inlnk.ru/Ke7gLo. Гэта патрэбна для таго, каб мы маглі стварыць для вас камфортныя ўмовы.

Image

Рэсурсы

Image
Image