Сэрвісы

«Італьянская мазаіка» кафедры раманскага мовазнаўства

«Італьянская мазаіка» кафедры раманскага мовазнаўства

22 кастрычніка прайшла акцыя «Італьянская мазаіка», арганізаваная кафедрай раманскага мовазнаўства ў супрацоўніцтве з аддзелам замежнай літаратуры ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі г.Мінска, студэнты-італьяністы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены творчага аб'яднання «Педагагічная майстэрня» філалагічнага факультэта, слухачы бібліятэкі.

Сустрэча пачалася з прывітальнага слова Алесі Панцялеенка, загадчыка кафедры раманскага мовазнаўства, і Таццяны Баранавай, загадчыка аддзела замежнай літаратуры, якія расказалі пра важнасць такіх праектаў для развіцця італьянскай мовы, далучэння дзяцей да свету літаратуры.

Мерапрыемства працягнула Таццяна Рубанік, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ, якая ў інтэрактыўнай форме правяла гутарку з удзельнікамі на тэму «Педагагічныя зносіны: шлях да поспеху».

Потым студэнты філалагічнага факультэта Дар'я Працак, Яна Васільчанка, Каця Быкава правялі з дзецьмі майстар-класы па італьянскай мове з выкарыстаннем ігравых форм работы і сучасных тэхналогій стварэння практыкаванняў.

Падчас сустрэчы ўсе маглі азнаёміцца выставай кніг для дзяцей і падлеткаў на італьянскай мове, арганізаванай аддзелам замежнай літаратуры.

У заключным слове Алеся Панцялеенка падзякавала ўсім за цікавасць, праяўленую да мерапрыемства, расказала пра перавагі вучобы на філалагічным факультэце.

27 10 22 1

27 10 22

 

 

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.