Сэрвісы

Студэнт БДУ на тыдзень – 2022

Студэнт БДУ на тыдзень – 2022

З 31 кастрычніка па 4 лістапада на філалагічным факультэце адбыўся штогадовы праект «Студэнт БДУ на тыдзень».

 У праграме запланаваных мерапрыемстваў для вучняў 10 і 11 класаў быў праведзены прафарыентацыйны квэст «PhilCase» з элементамі лінгвістычнай гульні «Мова.  Славеснасць.  Культура», якая рэалізуецца ў рамках Лепшага маладзёжнага праекта БДУ.

 Таксама вучням была дадзена магчымасць сустрэцца з дэканам Сяргеем Важнікам, намеснікам дэкана Вольгай Крычко, старшынёй Студэнцкага Савета факультэта Юліяй Гурыновіч і студэнцкім актывам на «DialogPlatform».

 Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у круглым стале, на якім прысутнічалі рэктар універсітэта Андрэй Кароль, прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганна Бакун, начальнік упраўлення па выхаваўчай рабоце з моладдзю Кацярына Зуева і першы намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі Вячаслаў Малафееў.  На ўсе пытанні ўдзельнікі атрымалі адказы.

 Пасля заканчэння праекта ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.

17 11 2022 1

17 11 2022 2

Image

Рэсурсы

Image
Image