З 11 лістапада па 1 снежня 2022 года на базе НДЦ «Зубраня» прайшла змена «Прэс-перспектыва» для фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых СМІ «Свежий ветер».
У якасці куратараў дырэкцыі «Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць» філалагічны факультэт прадстаўлялі кіраўнік Студэнцкай Прэс-службы Юлія Гурыновіч, магістрант спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» Кацярына Батура і студэнтка 3 курса Сафія Андрон.
На працягу змены куратары пазнаёмілі школьнікаў са спецыфікай працы карэктара і стылістычнага рэдактара, працавалі над журналістскім расследаваннем, прадстаўленнем дырэкцыі ў сацыяльных сетках, а таксама падрыхтавалі артыкул для конкурсу «Лучший авторский материал».
18 лістапада адбылася адукацыйная экскурсія па філалагічным факультэце. Дэкан Сяргей Важнік пазнаёміў школьнікаў са спецыяльнасцямі, расказаў пра культурнае жыццё факультэта на «Dialog platform». Намеснік дэкана Мікалай Хмяльніцкі прадставіў напрамак «Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць». Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў сталі майстар-класы ад Марыі і Славяны Шамякіных.
Дзеці прынялі ўдзел у лінгвістычнай гульні «Язык. Словесность. Культура», у рамках Лепшага маладзёжнага праекта БДУ; пагаварылі з выпускніцай факультэта Марыяй Дзікун, якая расказала аб спецыфіцы працы карэктара.
Завяршальным этапам змены стаў фінал Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых СМІ «Свежий ветер».
У працы журы прынялі ўдзел намеснік дэкана Вольга Крычко і кіраўнік Студэнцкай Прэс-службы факультэта Юлія Гурыновіч.
Для школьнікаў быў праведзены майстар-клас «Литературный постинг», падрыхтаваны Вольгай Пятроўнай.
На дыялогавай пляцоўцы «Успешный ПрофОриентир» кожны жадаючы атрымаў адказы на хвалюючыя пытанні, якія датычацца будучай прафесіі і яе выбару.





BY

