Сэрвісы

Для настаўнікаў і вучняў дзверы філфака заўсёды адчыненыя!

Для настаўнікаў і вучняў дзверы філфака заўсёды адчыненыя!

4 студзеня 2023 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча выкладчыкаў кафедры гісторыі беларускай літаратуры з настаўнікамі на чале з Таццянай Баравой, якая ўзначальвае вучэбна-метадычнае аб’яднанне беларусістаў з устаноў адукацыі Першамайскага раёна г. Мінска.

Цэнтральнай тэмай мерапрыемства стала прафарыентацыя. Перад гасцямі выступіў дэкан факультэта Сяргей Важнік, а таксама загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры Людміла Сінькова, якія расказалі пра перавагі навучання на філалагічным факультэце.

Спецыяльную лекцыю аб беларускай літаратуры сучасных аўтараў, якая інтрыгуе падлеткаў, прачытала дацэнт кафедры, дактарант БДУ Лада Алейнік. Гутарка пра творы В. Гапеева, Л. Рублеўскай, А. Федарэнкі, Я. Хвалея, інш. у суаднясенні з замежнай літаратурай для падлеткаў выклікала шчырую зацікаўленасць слухачоў. Старшы выкладчык кафедры рускай мовы Ала Занкавец падзялілася вопытам работы ў журы творчых і навуковых конкурсаў сярод школьнікаў. Беларусісты з мінскіх школ і факультэта дамовіліся аб будучых кантактах. У падрыхтоўцы сустрэчы прымалі ўдзел таксама дацэнты Ганна Мятліцкая, Ларыса Гедзімін і спецыяліст кафедры Юлія Жылко.

10 01 2022 3

10 01 2022

10 01 2022 1

10 01 2022 2

 

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.