Сэрвісы

Сучасныя канцэпцыі літаратуразнаўства ў вывучэнні і выкладанні славянскіх літаратур

Сучасныя канцэпцыі літаратуразнаўства ў вывучэнні і выкладанні славянскіх літаратур

26 студзеня 2023 года на філалагічным факультэце ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню беларускай навуцы, кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства правяла Дыскусійную пляцоўку на тэму «Сучасныя канцэпцыі літаратуразнаўства ў вывучэнні і выкладанні славянскіх літаратур».

Адно з асноўных актуальных пытанняў славянскага літаратуразнаўства звязана з праблемамі практычнага прымянення ў працэсе вывучэння і выкладання славянскіх літаратур сучасных дасягненняў і канцэпцый заходнееўрапейскага, рускага і беларускага літаратуразнаўства. Менавіта гэтай праблеме быў прысвечаны даклад старшага выкладчыка кафедры Святланы Крыловай «Нацыянальная спецыфіка постмадэрнізму і метамадэрнізму ў славянскіх літаратурах к. ХХ-пач. ХХІ ст.». Асаблівая ўвага была накіравана на неабходнасць выкарыстання новых падыходаў і канцэпцый сучаснага літаратуразнаўства (постмадэрнісцкая эстэтыка, метамадэрнізм, антрапацэнтрычная тэорыя канцэпцыі асобы) у працэсе выкладання славянскіх літаратур.

Даклад суправаджаўся дыскусіяй, у цэнтры якой знаходзілася праблема неабходнасці выкарыстання дасягненняў заходнееўрапейскага, рускага і беларускага літаратуразнаўства, міждысцыплінарных сувязяў і лічбавых методык у навучальным працэсе, пры падрыхтоўцы студэнтамі-славістамі навуковых прац. Актыўны ўдзел у абмеркаванні дадзеных праблем прынялі дацэнты кафедры Алена Вострыкава і Элла Дзюкава, выкладчык Ганна Альшэўская, магістранты і аспіранты кафедры.

30 01 2023 1

30 01 2023

Image

Рэсурсы

Image
Image