26 студзеня 2023 года на філалагічным факультэце прайшло пасяджэнне навуковай школы БДУ «Тэорыя і практыка выкладання мовы, літаратуры і рыторыкі», арганізаванае кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры і прысвечанае Тыдню беларускай навукі.
З вітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася намеснік дэкана па навуковай рабоце і міжнароднаму супрацоўніцтву, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Мальцэвіч, якая акцэнтавала ўвагу на ролі заснавальніка навуковай супольнасці прафесара Мурынай Ларысы Аляксандраўны і важнасці дзейнасці грамадскага аб’яднання ў форме навукова-педагагічнага руху, асноўнай мэтай дзейнасці якога з’яўляецца ажыццяўленне навукова-даследчай работы, падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў, фарміраванне адмысловага тыпу навуковага мыслення, забеспячэнне пераемнасці пакаленняў у працэсе падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў.
З прапановамі па развіцці навукова-даследчага партнёрства з сумежнымі кафедрамі факультэта і ўніверсітэта выступілі загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Інстытута дадатковай адукацыі БДУ, кандыдат педагагічных навук Ірына Біруля, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Святлана Якуба.
Вялікую цікавасць пра міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках навуковай школы выклікаў даклад дацэнта кафедры замежных моў Інстытута міжнароднай адукацыі Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій (КНР) Таццяны Ігнатовіч.
З пытаннем папулярызацыі навуковай школы ў навуковай прасторы пасродкам правядзення мерапрыемстваў міжнароднага значэння, публікацыі работ членаў навуковай школы ў розных тэматычных выданнях і штогадовым кафедральным зборніку навуковых артыкулаў «Камунікатыўная кампетэнцыя: прынцыпы, метады, прыёмы фарміравання» выступіла прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Ірына Таяноўская.
Кіраўнік навуковай школы прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Вольга Праскаловіч пазначыла асноўныя мэты, напрамкі работы і задачы навуковай школы.
На пасяджэнні навукоўцамі разглядалася пытанне падрыхтоўкі II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Аксіялогія філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні» (20-21 сакавіка 2023 г.). Дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Ірына Саніковіч адзначыла, што навуковая канферэнцыя сёлета пройдзе ў новым фармаце і стане маштабным мерапрыемствам у рамках дзейнасці навуковай школы «Тэорыя і практыка выкладання мовы, літаратуры і рыторыкі».





BY

