Сэрвісы

Міжнародны навукова-практычны семінар "Інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін" у межах Тыдня беларускай навукі ў БДУ

Міжнародны навукова-практычны семінар "Інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін" у межах Тыдня беларускай навукі ў БДУ

26 студзеня 2023 г., напярэдадні Дня беларускай навукі, у межах Тыдня беларускай навукі ў БДУ, адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар "Інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін", арганізаваны кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта. З прывітальным словам ад кіраўніцтва філалагічнага факультэта да ўдзельнікаў семінара звярнуўся намеснік дэкана факультэта па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях, доктар філалагічных навук М. М. Хмяльніцкі. У сваім слове Мікалай Мікалаевіч адзначыў важнасць інавацыйнай навукова-адукацыйнай дзейнасці і тое, што праблема збалансаванасці інавацыйных тэхналогій і метадаў з традыцыйнымі канчаткова не вырашана ў сучаснай адукацыйнай парадыгме да гэтага часу. Аднак педагагічная навука прадстаўляе значную колькасць эфектыўных падыходаў і метадычных рашэнняў, ядром якіх з'яўляецца менавіта адукацыйная інаватыка, што атрымала сваё адлюстраванне ў актуальнасці, практыкаарыентаванасці і арыгінальнасці тэматыкі прадстаўленых дакладаў і паведамленняў. Аб'яўляючы семінар адкрытым, Мікалай Мікалаевіч пажадаў удзельнікам прадуктыўнай працы.

Мадэратарамі пасяджэння семінара выступілі: Акушэвіч А. А., загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук; Таяноўская І. У., прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук.

Прысутнымі было адзначана інфармацыйна-змястоўнае напаўненне спецыяльнай рубрыкі сайта факультэта – "Інавацыі ў філалагічнай адукацыі".

Варта падкрэслiць, што ў праблемна-тэматычнае поле абмеркавання сярод удзельнікаў семінара з Беларусі, згодна з заяўкамі і матэрыяламі, уваходзіць шэраг інавацыйных навукова-метадычных пытанняў, у тым ліку пастаўленых спецыялістамі і навучэнцамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:

  • Эўрыстычная гульня на ўроках англійскай мовы: фарміраванне метапрадметных кампетэнцый (аспірант К. А. Бушманава, пад навуковым кіраўніцтвам доктара педагагiчных навук, прафесара А. Д. Караля).
  • Складанне «слоўніка твора» як метад пашырэння слоўнікавага запасу студэнтаў-інафонаў філалагічных спецыяльнасцей (кандыдат педагагiчных навук, дацэнт І. М. Саніковіч).
  • Прыёмы развіцця пісьмовага маўлення на занятках па рускай мове як замежнай (кандыдат педагагiчных навук, дацэнт С. А. Шантаровіч) –

а таксама прадстаўнікамі іншых устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі нашай рэспублікі і ўдзельнікамі доўгачасовага міжнароднага супрацоўніцтва кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ:

  • Кагнітыўна-камунікатыўны падыход да выкладання лінгвадыдактыкі (Баранавiцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт).
  • Рэфрэймінг на аснове візуальнага матэрыялу як спосаб актывізацыі маўленча-думкавай дзейнасці навучэнцаў на занятках па замежнай мове (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт).
  • Тыповыя памылкі замежных студэнтаў пры вывучэнні граматыкі рускай мовы як замежнай (Палескі дзяржаўны ўніверсітэт).
  • Ужыванне праблемна-эўрыстычнай арганізацыі навучання ў фармiраванні камунікатыўных кампетэнцый выпускнікоў (сярэдняя школа № 15 г. Ліды).
  • Ад граматыкі да камунікацыі: перафарматаванне ў сістэме моўнага навучання ў Кітаі (Хэнаньскі ўніверсітэт навукі і тэхнікі) – і іншыя.

У дакладзе, падрыхтаваным сумесна прафесарам кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ І. У. Таяноўскай і настаўнікам-метадыстам, завучам СШ № 5 г. Салігорска ім. Героя Савецкага Саюза В. І. Казлова, выдатнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Волкавай, знайшла адлюстраванне праблема фарміравання метапрадметных кампетэнцый у працэсе маўленчай дзейнасці на вучэбных занятках па рускай мове на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Выступленне Штукінай А. Э., прафесара кафедры філалогіі Кастанайскага філіяла ФДБАУ вышэйшай прафесійнай адукацыі «Чалябінскі дзяржаўны ўніверсітэт» (Расійская Федэрацыя – Рэспубліка Казахстан), кандыдата філалагічных навук, і Субоцінай Д. Д., студэнткі 4 курса названай установы вышэйшай адукацыі, удзельніцы дзейнасці акадэмічнай лабараторыі міжкультурных камунікацый, было прысвечана развіццю праектнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў на прыкладзе сацыяльна значнага праекта "Пicьменны горад".

У дакладзе Ашціяні Мадждабадзі Кахнех Наргес, ад'юнкт-прафесара кафедры рускай мовы заходне-тэгеранскага аддзялення Ісламскага ўніверсітэта (Ісламская Рэспубліка Іран), кандыдата філалагічных навук, звярталася дадатковая ўвага на значнасць узаемазвязанага фарміравання лінгвістычнай і камунікацыйнай кампетэнцый навучэнцаў у працэсе выкладання рускай мовы як замежнай, на ўменнi выкарыстоўваць факты мовы і маўлення для рэалізацыі задач камунікацыі.

Паведамленне Гаа Фаньтаа (Кітайская Народная Рэспубліка), суіскальніка кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістра педагагічных навук, адлюстроўвала пытанні выкарыстання маўленчых практыкаванняў на літаратурным матэрыяле для навучання маўленчаму этыкету кітайскіх студэнтаў-філолагаў.

Пры падвядзенні вынікаў работы семінара доктар педагагічных навук, прафесар Г. І. Нікалаенка ў сваім рэфлексіўным выступленні падкрэсліла сістэмаўтваральную ролю філалагічнага факультэта ўніверсітэта ў фарміраванні інавацыйнага мыслення выкладчыкаў філалагічных дысцыплін у сярэдняй i вышэйшай школе.

30 01 2023

30012023

30 01 2023 2

30 01 2023 1

30 01 2023 3

30 01 2023 4

Image

Рэсурсы

Image
Image