На ўрачыстым пасяджэнні Савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта загадчык кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, доктар філалагічных навук Марына Сцяпанаўна Гутоўская ўзнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі.
Прафесару кафедры гісторыі беларускай літаратуры, доктару філалагічных навук Алесю Іванавічу Бельскаму прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта" за развіццё беларускай літаратуразнаўчай навукі, за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную і навукова-педагагічную работу.
Філалагічны факультэт шчыра віншуе Марыну Сцяпанаўну і Алеся Іванавіча і жадае ім далейшых творчых поспехаў і навуковых дасягненняў!




BY

