24 лютага 2023 года адбылася прафарыентацыйная сустрэча-прэзентацыя з навучэнцамi выпускнога курса ўстановы адукацыi «Нясвiжскi дзяржаўны каледж iмя Якуба Коласа».
Навучэнцы каледжа атрымалi адказы на хвалюючыя, надзённыя для iх пытаннi, у прыватнасцi, аб перспектыўных i запатрабаваных прафiлiзацыях падрыхтоўкi на фiлалагiчным факультэце БДУ, структуры i складзе тыпавых вучэбных планаў, магчымасцях i сферах далейшага працаўладкавання, арганiзацыйных умовах паступлення.
Будучыя выпускнiкi падзялiлicя ўласнымi, асобасна афарбаванымi ўяўленнямi аб непаўторнасцi фiлалогii як мастацтва спасцiжэння слова i адлюстраванай у iм культуры народа, своеасаблiвасцi асветнiцкай i творчай дзейнасцi, «духоўнай эстафеты» пакаленняў, самарэалізацыi i развiццi здольнасцей асобы ў гэтай галiне.
Перад навучэнцамi каледжа выступiў загадчык кафедры рыторыкi i методыкi выкладання мовы i лiтаратуры філалагічнага факультэта Андрэй Акушэвiч.
У падрыхтоўцы сустрэчы прымалi ўдзел намеснiк дэкана фiлалагiчнага факультэта па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Вольга Крычко, прадстаўнiкi адмiнiстрацыi i выкладчыцкага складу каледжа. Арганiзатарам мерапрыемства выступала кафедра рыторыкi i методыкi выкладання мовы i лiтаратуры БДУ.
.jpg)
.jpg)
.jpg)


BY

