Сэрвісы

Рэспубліканская канферэнцыя маладых вучоных прайшла на філалагічным факультэце

Рэспубліканская канферэнцыя маладых вучоных прайшла на філалагічным факультэце

3 сакавіка 2023 года на філалагічным факультэце прайшла VII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання». Канферэнцыя была арганізавана Саветам маладых вучоных філалагічнага факультэта.

Даклады прадставілі 140 маладых філолагаў: студэнты, магістранты, аспіранты, супрацоўнікі ВНУ і  навуковых устаноў Беларусі. Сярод аўтараў – прадстаўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.

Канферэнцыя выклікала цікавасць у замежных калег: свае матэрыялы даслалі навукоўцы з Расійскай Федэрацыі (Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС», Масква) і Казахстана (Казахскі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт імя К. І. Сатпаева, Алматы).

Савет маладых вучоных традыцыйна падтрымлівае сувязь з сярэдняй школай: на канферэнцыі выступіла ўдзельніца Школы літаратурнага блогера пры філалагічным факультэце Вольга Дрангоўская (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Крупкі»).

На адкрыцці канферэнцыі з віншавальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сяргей Важнік, які нагадаў аб тым, што традыцыя праводзіць канферэнцыю для маладых вучоных нарадзілася яшчэ ў 1990-х гадах,  і пажадаў пачынаючым даследчыкам плённа працаваць, а навуковым кіраўнікам – рупліва іх падтрымліваць.

Старшыня арганізацыйнага камітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Зуева звярнула ўвагу на шырыню кола ўдзельнікаў і адзначыла, што за гады правядзення канферэнцыя стала «візітоўкай» Савета маладых вучоных.

VII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання» выявіла багаты патэнцыял айчыннай філалагічнай навукі. Жадаем маладым даследчыкам рэалізаваць яго ў поўнай меры!

Па выніках канферэнцыі рыхтуецца зборнік навуковых матэрыялаў.

15 03 23 1

15 03 23

15 03 23 2

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.