Сэрвісы

Выбітныя філолагі – будучым філолагам: ролевая гульня «Прэс-канферэнцыя з вядомымі вучонымi-русістамі»

Выбітныя філолагі – будучым філолагам: ролевая гульня «Прэс-канферэнцыя з вядомымі вучонымi-русістамі»

15 лютага 2023 года на філалагічным факультэце БДУ адбыліся адкрытыя заняткі па практыцы вуснага і пісьмовага маўлення для замежных студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія». Заняткі праводзілі старшыя выкладчыкі кафедры прыкладной лінгвістыкі Святлана Халілі-Квасава і Вольга Карань.

Выніковыя заняткі па тэме «Чалавек навукі. Чалавек у навуцы» былі праведзены ў фармаце «прэс-канферэнцыі з вядомымі вучонымі» з выкарыстаннем гульнявой тэхналогіі і тэхналогіі эўрыстычных заданняў.

«У госці» да замежных студэнтаў і «журналістаў вядучых СМІ Беларусі і Кітая» «прыйшлі» выдатныя філолагі: Леў Уладзіміравіч Шчэрба, Віктар Уладзіміравіч Вінаградаў і Дзмітрый Сяргеевіч Ліхачоў.

Напрыканцы прэс-канферэнцыі ўсіх прысутных чакаў прыемны і каштоўны сюрпрыз – відэаінтэрв'ю з вядомым беларускім філолагам, русістам, загадчыкам кафедры рускай мовы нашага філалагічнага факультэта Іванам Роўдам.

  У канцы свайго відэаінтэрв'ю прафесар Іван Роўда пажадаў замежным студэнтам стараннасці ў вывучэнні рускай мовы.

15 03 23

15 03 23 1

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.