Сэрвісы

Круглы стол, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння і 100-годдзю з дня смерці слыннага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака

Круглы стол, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння і 100-годдзю з дня смерці слыннага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака

24 сакавіка 2023 года адбыўся Круглы стол з нагоды юбілейных дат біяграфіі знакамітага чэшскага пісьменніка ХХ стагоддзя Яраслава Гашака, стваральніка сусветна вядомага рамана “Прыгоды ўдалога ваякі Швейка”. З уступным словам выступіла дацэнт Алена Вострыкава, якая акрэсліла ролю чэшскага пісьменніка ў нацыянальнай і сусветнай літаратурах і расказала пра адметнасць рамана і вобраза Швейка.

Студэнт-багеміст Імануэл Ндуквэ падрыхтаваў прэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Фенько Марыя расказала пра даследаванне творчасці і асобы Гашака ў навуковай спадчыне беларускай багемісткі, прафесара Ірыны Шаблоўскай, пазнаёміўшы з найбольш важнымі тэзісамі з яе артыкулаў і манаграфій.

Балацэвіч Аляксандра выступіла з прэзентацыяй пра чэшскага мастака Ёзафа Ладу, якому належаць знакамітыя ілюстрацыі да рамана пра Швейка.

Пра рускія і беларускія мастацкія пераклады гашакаўскага рамана зрабіла паведамленне Давыдава Паліна.

Шадруноў Алег зрабіў даклад пра фільмаграфію і мультыплікацыю па названым рамане Яраслава Гашака.

Чэкун Ганна азнаёміла ўдзельнікаў Круглага стала з літаратуразнаўчымі даследаваннямі рускага багеміста С.В.Нікольскага, які шмат зрабіў для папулярызацыі Гашака як творцы.

На кампаратыўных даследаваннях прафесара Ірыны Шаблоўскай засяродзілася ў сваім выступленні Аляксандра Баразна.

Фіналам імпрэзы стала разгадванне рэбусаў пра Гашака і яго раман, якія творча склала Давыдава Паліна.

28 03 2023

28 03 2023 1

28 03 2023 2

28 03 2023 3

28 03 2023 4

28 03 2023 5

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.