На філалагічным факультэце асаблівая ўвага надаецца сістэмнаму супрацоўніцтву з патэнцыяльнымі работадаўцамі, якое скіравана на стварэнне ўмоў для прафесійнай адаптацыі студэнтаў у працэсе праходжання ўсіх відаў практык, атрымання імі працоўных навыкаў.
25 верасня 2023 г. дэкан Сяргей Важнік, супрацоўнікі кафедры кітайскай філалогіі і студэнты старэйшых курсаў спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія” прынялі ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі ААТ «ДЖЕНТИ-СПЕДИШН», якое займаецца аўтамабільнымі перавозкамі і праектнай лагістыкай. Мэта праведзенага мерапрыемства – прэзентацыя дзейнасці кампаніі, супрацоўніцтва падчас праходжання студэнтамі вытворчай пратыкі і стажыровак з наступным працаўладкаваннем.
Перад навучэнцамі спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія” выступілі прадстаўнікі аддзела па рабоце з персаналам, якія расказалі аб прафесійных ведах і навыках, неабходных для працаўладкавання ў ААТ «ДЖЭНТИ-СПЕДИШН».








BY

