Сэрвісы

ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Пісьменнік – Мова – Стыль»

ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Пісьменнік – Мова – Стыль»

21–22 верасня кафедра беларускага мовазнаўства правяла ІІІ Міжнародную навуковую канферэнцыю «Пісьменнік – Мова – Стыль». Канферэнцыя, якая ўжо стала традыцыйнай, гэтым разам была прысвечана першаму дэкану філалагічнага факультэта БДУ, вядомаму рускаму і беларускаму навукоўцу Цімафею Пятровічу Ломцеву. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі падалі 72 чалавекі.

Праца канферэнцыі пачалася з урачыстага адкрыцця, падчас якога да прысутных з прывітальнымі словамі звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта дацэнт С.А.Важнік і загадчык кафедры рускай мовы, старшыня Беларускага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, член прэзідыума Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры прафесар І.С.Роўда.

Першы даклад на пленарным пасяджэнні, зроблены загадчыкам кафедры беларускага мовазнаўства прафесарам М.Р.Прыгодзічам, пазнаёміў прысутных з дзейнасцю Ц.П.Ломцева і яго асноўнымі працамі па беларускай мове. Прафесар М.І.Канюшкевіч (Гродна) распавяла пра вынікі і перспектывы рэалізацыі міжнароднага праекта М.У.Усеваладавай «Граматыка славянскага прыназоўніка». Пра словатворчасць Пімена Панчанкі гаварыў у сваім дакладзе дацэнт А.В.Солахаў (суаўтар – дацэнт Б.А.Крук; Мазыр). Аспекты канцэптуалізацыі нацыянальнай літаратурнай мовы беларускімі і славацкімі пісьменнікамі асвятляліся ў выступленні прафесара Універсітэта Мацея Бела В.М.Ляшук (Славакія).

На працягу двух дзён праходзіла праца секцый «Актуальныя праблемы мовазнаўства», «Мова мастацкай літаратуры», «Гісторыя мовы», «Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. Культуралогія», «Методыка выкладання філалагічных дысцыплін».

Па выніках правядзення канферэнцыі ў хуткім часе плануецца выпуск зборніка навуковых артыкулаў.

26 09 2023 1

26 09 2023 2

26 09 2023 3

26 09 2023 4

Image

Рэсурсы

Image
Image