Пераможцаў конкурсу прэміі ім. У.І. Пічэты за 2023 год узнагародзілі ў БДУ.
Дыпломам лаўрэата прэміі імя У.І. Пічэты сярод маладых вучоных, кандыдатаў навук ва ўзросце да 35 гадоў узнагароджана дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ганна Уладзіміраўна Навумава за работу "Феномен культурнага памежжа ў творчасці Іва Андрыча".
У намінацыі "Навука" прэмія прысуджаецца за даследаванні, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адпаведнай галіны навукі. У год правядзення конкурсу ў намінацыі "Навука" дадаткова намінуюцца маладыя вучоныя (дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук - да 35 гадоў, вучоныя без ступені - да 30 гадоў).


BY

