Сэрвісы

X Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай»

X Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай»

27 кастрычніка 2023 г. на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся X Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай». Фармат семінара дазволіў сабраць лепшых русістаў Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць русскую мову замежным студэнтам ў вышэйшых навучальных установах краіны.

Мадэратар семінара – кандыдат філалагічных навук Баброўская Алена Алегаўна, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адкрыў семінар загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, дацэнт Лебядзінскі Сяргей Іванавіч. Даклад быў прысвечаны стратэгіям прадуцыравання і рэпрадуцыравання іншамоўнага маўлення, праблемам стратэгічнай лінгвадыдактыкі (стварэнне аўтарскай школы стратэгічнай лінгвадыдактыкі).

З дакладамі, тэмы якіх ахоплівалі прыватныя і агульныя пытанні мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, выступілі ўдзельнікі семінара. Вялікую цікавасць ва ўсіх удзельнікаў выклікалі даклады і прэзентацыі Кожухавай Наталлі Ягораўны (БДМУ), Надумовіч Людмілы Міхайлаўны (МДЛУ), Дзянісавай Інгі Мікалаеўны (БДУКМ), Варычэнка Галіны Уладзіміраўны (БДУ), Купрадзэ Святланы Джэмалаўны (БДУ), Міхалёвай Алены Мікалаеўны (БДУ), Храмчанка Таццяны Аляксандраўны (БДУ) і інш.

Выкладчыкі прадставілі агульнай увазе вынікі сваёй навуковай працы: практычныя матэрыялы дапаможніка, які рыхтуецца да друку; сістэму практыкаванняў (аўтарская распрацоўка) па аўдзіраванні; комплекс практыкаванняў па рабоце з прафесійнай лексікай; варыянты практыкаванняў і заданняў для падрыхтоўкі студэнтаў да ўспрымання пешаходнай экскурсіі, а таксама спосабы прадстаўлення краіназнаўчага матэрыялу студэнтам рознага ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.

У рамках семінара ажыццяўлялася работа 6 секцый:

 - сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай;

- дыскурсіўны метад у навучанні рускай мове як замежнай;

- кагнітывізм ў навучанні рускай мове як замежнай;

 - IT-падыходы да моўнай падрыхтоўкі;

- адукацыйныя стандарты ў выкладанні курса рускай мовы як замежнай;

 - руская мова ў сучаснай адукацыйнай прасторы: тэндэнцыі і перспектывы.

Усяго ў рабоце семінара прынялі ўдзел 30 спецыялістаў у галіне лінгвадыдактыкі, тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі.

Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі адзначылі, што гэты фармат навуковай і метадычнай работы неабходны для далейшага развіцця беларускай метадычнай школы выкладання рускай мовы як замежнай. Акрамя таго, было прынятае рашэнне падрыхтаваць калектыўныя зборнікі матэрыялаў для правядзення аўдзіравання і экскурсійнай працы са студэнтамі.

Па выніках семінара будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў «Лінгвадыдактыка».

 

r1_1.jpg

 

r1_2.jpg

 

r1_4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.