Кафедра замежнай літаратуры, СНДЛ «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры», гурткі «Светлавякоўе і Ўяўленне» і «Нябачная калегія» запрашаюць студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў да ўдзелу ў ІІІ Шаблоўскіх чытаннях. Пачатак працы канферэнцыі – 16 снежня ў 12.00 (аўдыторыі будуць пазначаны ў праграме канферэнцыі, што будзе размешчана на стэндзе кафедры замежнай літаратуры (аўд. 54 вул. К. Маркса, 31)). Плануецца праца наступных секцый:
- «Мастацкі тэкст на скрыжаванні літаратуразнаўчых тэорый і метадалогій»;
- «Актуальныя пытанні англійскай літаратуры Сярэдніх вякоў і ранняга Новага часу»;
- «Актуальныя праблемы вывучэння класічнай літаратуры»;
- «Кампаратыўныя, структурныя і іншыя даследаванні»;
- «Посткаланіяльная і амерыканская літаратура»;
- «Паэтычныя практыкі ў сусветнай літаратуры»;
- «Формы рэалізацыі іншасці ў літаратуры»;
- «Катэгорыя жанру на розных этапах літаратурнага працэсу, праблема жанравай атрыбуцыі, розныя тыпы ўзаемадзеяння жанраў».
Мадэрацыя секцый будзе ажыццяўляцца магістрантамі і аспірантамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць адзначаны граматамі кафедры замежнай літаратуры. Па выніках працы канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 13 снежня 2023 года даслаць заяўку на электронную пошту


BY

