Сэрвісы

Адкрытыя заняткі "Экскурсія па Беларусі"

Адкрытыя заняткі "Экскурсія па Беларусі"

У рамках абмену метадычным вопытам па выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій у выкладанні замежных моў 20 лістапада 2023 г. на кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбыліся практычныя заняткі дацэнта Г.В. Квачак па вучэбнай дысцыпліне «Тэорыя і практыка перакладу» (французская мова).

Мэтай адкрытых заняткаў на тэму «Характарыстыкі і асаблівасці прафесійнага вуснага перакладу» было абагульненне і распаўсюджванне вопыту ўкаранення інавацыйных тэхналогій у прафесійную падрыхтоўку будучых выкладчыкаў і перакладчыкаў французскай мовы.

На прыкладзе паслядоўнага перакладу агульнакультурных тэкстаў і відэаматэрыялаў па тэме «Экскурсія па Беларусі» былі адпрацаваны розныя формы перадачы зместу прачытанага і праслуханага тэксту: трэнінг перакладчыцкай натацыі, маўленчай кампрэсіі і паслядоўнага перакладу, развіццё аператыўнай памяці, пашырэнне агульнага кругагляду.

У ходзе трэніроўкі пераключэння на розныя мовы асаблівая ўвага была нададзена ролі фонавых ведаў у вусным перакладзе. Быў прапанаваны комплекс практыкаванняў на пераклад беларускіх рэалій сацыяльна-культурнага і нацыянальнага характару, тапанімічнай, культурна-маркіраванай лексікі з рускай мовы на французскую.

У ходзе занятка студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыка адпрацавалі навык спантаннага выказвання на французскай мове па тэмах «Славутасці Мінска», «Нясвіжскі замак», «Беларуская кухня», а таксама навык абзацна-фразавага перакладу, двухбаковага паслядоўнага перакладу.

Заняткі спрыялі развіццю перакладчыцкай кемлівасці студэнтаў, павышэнню іх крэатыўнага патэнцыялу. Вынікам праведзеных заняткаў стала складанне студэнтамі гласарыя (міні-слоўніка) па вывучаных тэмах.

Image

Рэсурсы

Image
Image