Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям’я моў» пройдзе на філалагічным факультэце БДУ ў студзені ‒ лютым 2024 года. Арганізатарам конкурсу выступае кафедра англійскага мовазнаўства.
Конкурс накіраван на папулярызацыю спецыяльнасцей філалагічнага факультэта сярод вучнёўскай моладзі і абітурыентаў 2024 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты філалагічнага факультэта. Умовай удзелу ў конкурсе з'яўляецца стварэнне індывідуальных і групавых відэапраектаў аб спецыяльнасцях роднага факультэта з наступным прадстаўленнем старшакласнікам ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях г. Мінска і рэгіёнаў). Прыём заявак ажыццяўляецца да 18 студзеня 2024 года па электроннай пошце
Этапы правядзення конкурса:
- прыём заявак на ўдзел у конкурсе: 05.01–18.01.2024;
- разгляд відэапраектаў аргкамітэтам: 19.01–24.01.2024;
- дэманстрацыя прынятых да ўдзелу ў конкурсе відэапраектаў ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях): 25.01–07.02.2024;
- ацэньванне відэапраектаў і вынікаў іх прэзентацыі ва ўстановах адукацыі членамі журы, падвядзенне вынікаў конкурсу і ўручэнне дыпломаў пераможцам: 08.02–21.02.2024.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (017) 365 10 69 (кафедра англійскага мовазнаўства).


BY

