Сэрвісы

Анонс прафарыентацыйнага конкурсу відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям'я моў» (05.01–21.02.2024)

Анонс прафарыентацыйнага конкурсу відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям'я моў» (05.01–21.02.2024)

Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям’я моў» пройдзе на філалагічным факультэце БДУ ў студзені ‒ лютым 2024 года. Арганізатарам конкурсу выступае кафедра англійскага мовазнаўства.

Конкурс накіраван на папулярызацыю спецыяльнасцей філалагічнага факультэта сярод вучнёўскай моладзі і абітурыентаў 2024 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты філалагічнага факультэта. Умовай удзелу ў конкурсе з'яўляецца стварэнне індывідуальных і групавых відэапраектаў аб спецыяльнасцях роднага факультэта з наступным прадстаўленнем старшакласнікам ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях г. Мінска і рэгіёнаў). Прыём заявак ажыццяўляецца да 18 студзеня 2024 года па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.. У заяўцы ўказваюцца: 1) прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара/аўтараў відэапраекта; 2) спецыяльнасць, курс і група; 3) кантактны тэлефон і адрас электроннай пошты; 4) спасылка на загружаны на відэахостынг YouTube відэапраект.

Этапы правядзення конкурса:

  • прыём заявак на ўдзел у конкурсе: 05.01–18.01.2024;
  • разгляд відэапраектаў аргкамітэтам: 19.01–24.01.2024;
  • дэманстрацыя прынятых да ўдзелу ў конкурсе відэапраектаў ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях): 25.01–07.02.2024;
  • ацэньванне відэапраектаў і вынікаў іх прэзентацыі ва ўстановах адукацыі членамі журы, падвядзенне вынікаў конкурсу і ўручэнне дыпломаў пераможцам: 08.02–21.02.2024.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (017) 365 10 69 (кафедра англійскага мовазнаўства).

Падрабязней

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.