Сэрвісы

Першыя крокі ў навуку

Першыя крокі ў навуку

У рамках правядзення Тыдня беларускай навукі на філалагічным факультэце БДУ 23 студзеня адбыўся навукова-метадычны семінар маладых навукоўцаў “Першыя крокі ў навуку”.  Мерапрыемства было арганізавана і праведзена кафедрай тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства. У працы семінара нароўні з прафесарамі і дацэнтамі прынялі ўдзел маладыя даследчыкі, магістранты і аспіранты. Адкрыла пасяджэнне навукова-метадычнага семінара прафесар доктар філалагічных навук Н.Б. Мячкоўская, якая выступіла з паведамленнем на тэму “Мячкоўская: 12 парад аўтарам курсавых, дыпломных і дысертацый”. Дацэнты Г.У. Навумава і М.У. Саўко, якія абаранілі кандыдацкія дысертацыі ў нядаўнім мінулым, падзяліліся з удзельнікамі семінара сваім досведам даследчай дзейнасці. Дацэнт Т.В. Бабко расказала прысутным аб працы Савета па абароне дысертацый, падрабязна спыніўшыся на практычных пытаннях, з якімі сутыкаецца кожны саіскальнік навуковай ступені. Маладыя навукоўцы атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні пра спецыфіку напісання і абароны кваліфікацыйных прац.

m2.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image