14 сакавіка выкладчыкі кафедры англійскай мовы В.Ю.Захарэвіч і О.А.Сянько правялі круглы стол на тэму «Гэта наша з табой Канстытуцыя» са студэнтамі другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія».
Мерапрыемства прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і накіравана на фарміраванне ў студэнтаў прававой культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі, гатоўнасці свядома выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй краіны.
Падчас круглага стала студэнты ўзгадалі гісторыю ўтварэння Канстытуцыі, а таксама ключавыя змены яе апошняй рэдакцыі, абмеркавалі тэму правоў і абавязкаў, разгледзелі шэраг артыкулаў асноўнага закону краіны і звязалі іх з уласным жыццёвым досведам, выканалі заданні на павышэнне прававой пісьменнасці.
«Мерапрыемства дазволіла ўсвядоміць, як важна выконваць Канстытуцыю для забеспячэння парадку і законнасці ў краіне, як важна быць годным грамадзянінам краiны, у якой жывеш», – падзяліўся ўдзельнік круглага стала Фёдар Неўпакоеў