Сэрвісы

Чытай-гуляй! Літаратурны чэлендж «ТалстOFка: байкі пра Талстога»

Чытай-гуляй! Літаратурны чэлендж «ТалстOFка: байкі пра Талстога»

16 сакавіка ў Мiнскім дзяржаўным абласным ліцэі прайшоў літаратурны інтэлектуальна-забаўляльны чэлендж “ТалстOFка: байкі пра Талстога”.

Праграма ўключала літаратурныя камандныя гульні, конкурсы, метафарычныя карты і літаратурны брыкалаж.

Аўтары чэленджа – кандыдаты філалагічных навук, дацэнты кафедры рускай літаратуры БДУ Людміла Камлюк-Ярашэнка і Алена Іванова. Мадэратарам выступіла настаўніца рускай мовы і літаратуры МДАЛ, настаўнік вышэйшай катэгорыі Людміла Яршова.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы МДАЛ філалагічнага і фізіка-матэматычнага профіляў, навучэнцы ліцэя БНТУ, студэнты філалагічнага факультэта, педагогі сярэдняй школы № 185 імя С. В. Прытыцкага, метадыст Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Удзельнікі чэленджа пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра тое, як гэта – «быць Л.Талстым» і «гуляць картамі, дзе ўсе казырныя», паспаборнічалі ў азартных літаратурных гульнях, праніклі ў крэатыўную кухню пісьменніка і зразумелі, як Л.Талсты ствараў гастранамічныя шэдэўры… да таго ж гаворачыя!

Нашы чэленджы – гэта магчымасць паспрабаваць смак кнігі, адчуць яе водар і дыханне!

Отзывы и впечатления участников челленджей:

«Литературная игра, как продолжение новаторского челленджа "ТолстOFка" от кафедры русской литературы БГУ, мне кажется, дала старт новому витку орбиты литературного образования. Эта встреча была живой, эмоциональной, удивительной и удивляющей! Теперь мы ждём новой возможности для получения "филологического адреналина")» (Наталья Каминская).

«Литературный челлендж, в котором довелось поучаствовать, – хороший образец современного интеллектуально-игрового мероприятия, демонстрация и популяризация возможностей современного литературоведения! А еще – создание дружественной, культурной среды для всех нас: преподавателей, студентов, учеников, писателей. Атмосферно, уютно, интересно, празднично, неформально, дружелюбно, красиво...» (Ольга Зуева).

«Огромное спасибо за эту встречу! Очень здорово провели время! Пропитались атмосферой осознанной филологической инициативы, так сказать. Надеюсь, это не будет единоразово» (Феврония Бегиян).

photo_2024-03-16_15-04-43.jpg

photo_2024-03-17_20-08-48.jpg

photo_2024-03-16_17-17-01.jpg

photo_2024-03-17_14-29-45.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image