27 сакавіка на філалагічным факультэце адбылася сустрэча-знаёмства замежных слухачоў ФДП з філалагічным факультэтам. Сустрэча праходзіла ў новым корпусе на Даўгабродскай, 20.
Перад будучымі студэнтамі выступілі загадчык кафедры прыкладной лінгвістыкі Аксана Міхайлаўна Дарагакупец-Навіцкая і метадыст па рабоце з замежнымі студэнтамі Таццяна Іосіфаўна Місько. Яны расказалі пра асаблівасці навучальнага працэсу студэнтаў і магістрантаў, пазнаёмілі са спісам вучэбных дысцыплін.
Старшы выкладчык Кацярына Аляксандраўна Варанцова расказала пра асаблівасці выкладання асноўных дысцыплін для студэнтаў-філолагаў. Выкладчыца Марына Уладзіміраўна Дубень прадставіла прэзентацыю аб творчых праектах, у якіх можна паказаць сябе пасля заняткаў.
Весці актыўны дыялог на сустрэчы дапамагалі студэнты з Кітая Се Цзінь і Лі Шуайюй, якія вывучаюць рускую мову на філалагічным факультэце БДУ.


BY

