17 красавіка 2024 г. замежныя студэнты 2 і 4 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Руская філалогія» (па накірунках) у рамках прафарыентацыйнай працы, міжкультурных сувязей, а таксама ў рамках узаемасувязяў паміж рознымі ступенямі адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь прынялі ўдзел у штогадовым вясновым фестывалі «Omnes linguae – 2024», які праводзіцца ў Юрыдычным каледжы БДУ.
Замежныя студэнты выступілі з цікавымі творчымі нумарамі.
У Ян, студэнт з Кітая, прадставіў песню-баладу «Зебра» вядомага кітайскага выканаўцы Сон Дон'е. Студэнтка з Туркменістана Гурбанава Айшат з натхненнем прачытала верш «Мне не адысці ад тваіх вачэй» вядомага туркменскага паэта Гурбаназара Эзізава. Сунь Цзінцзе - студэнтка 4-га курса пранікнёна праспявала песню Дэн Цзыцы, вядомай ганконгскай спявачкі і аўтара песень. Песня называлася «Да сустрэчы». І, вядома ж, найбольшае ўражанне зрабіла выкананне ўсімі любімай песні «Мой родны кут…». Праспяваў яе Се Цзінь – студэнт 2-га курса.
Замежных студэнтаў філалагічнага факультэта ўзнагародзілі сертыфікатамі ўдзельніка фестывалю, а Се Цзінь атрымаў дыплом «Лепшы голас», таксама замежныя студэнты былі ўзнагароджаны «салодкімі» прызамі.
Самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы студэнтаў да мерапрыемства прынялі выкладчыкі кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ Дзямешка В.А. і Дубень М.В.
Старшы выкладчык Дзямешка В.А. таксама выступіла ў якасці члена журы на фестывалі «Omnes linguas – 2024».








BY

