Сэрвісы

Відэалекцыя «Жыцце і творчасць Махтумкулі Фрагі» прайшла на філалагічным факультэце

Відэалекцыя «Жыцце і творчасць Махтумкулі Фрагі» прайшла на філалагічным факультэце

18 чэрвеня 2024 года на філалагічным факультэце (вул. Далгабродская, 20) прайшла відэалекцыя на тэму «Жыццё і творчасць Махтумкулі Фрагі». Лекцыя праводзілася ў рамках рэалізацыі Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Туркменскім дзяржаўным універсітэтам імя Махтумкулі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам, а таксама да 300-годдзя з дня нараджэння вялікага туркменскага мысляра і паэта-класіка.

Перад пачаткам лекцыі да слухачоў з прывітальным словам звярнуліся начальнік навуковага аддзела Туркменскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Махтумкулі, кандыдат гістарычных навук Мурад Курбаназаравіч Хаджакуліеў, а таксама загадчык кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук Аксана Міхайлаўна Дарагакупец-Навіцкая.

У якасці лектара выступіў загадчык кафедры туркменскай літаратуры Туркменскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Махтумкулі, кандыдат філалагічных навук Аманэпес Гаюнджыевіч Шыхняпесаў.

На лекцыі прысутнічалі замежныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі філалагічнага факультэта.

Пасля заканчэння лекцыі паважанаму лектару былі зададзены пытанні.

Студэнт 1 курса 21 групы Бабылаў Мырат спытаўся пра прычыну ўзнікнення псеўданіма «Фрагі», студэнтка Абдуллаева Азіза пацікавілася: «Махтумкулі ў значнай меры змяніў туркменскую паэтычную мову, зблізіўшы яе з народнай мовай. Ці можна сказаць, што яго ўклад у туркменскую мову гэтак жа значны, як уклад Пушкіна ў рускую мову?». Аб тым, ці захаваўся хоць адзін радок (ці рукапіс), напісаны рукой вялікага паэта Махтумкулі, спытала студэнтка 1курса 21 групы Арзув Шукуджанава. Насіба Босава задала такое цікавае пытанне: «Ці можна сказаць, што, чытаючы вершы Махтумкулі, вы даведаецеся пра палітычныя і эканамічныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Туркменістана і ў суседніх краінах?». І вядома ж, у сувязі з тым, што жыццё Махтумкулі Фрагі было яркім і незвычайным, студэнтка Артыкава Дженнет не магла не задаць такое пытанне: «Жыццё Махтумкулі вельмі цікавае і насычанае, а ці здымаюць фільмы, ці ставяць спектаклі пра жыццё вялікага паэта?»

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі адзначылі важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі, падзякавалі лектару за цікавую лекцыю і выказалі ўпэўненасць у хуткай сустрэчы на відэаканферэнцыі ў кастрычніку 2024 года.

Арганізатар правядзення дадзенага мерапрыемства з беларускага боку – кафедра прыкладной лінгвістыкі.

фото_2_а_лектор.jpg

фото_3_а.jpg

фото_4_а.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image