Сэрвісы

Канферэнцыя "Біблія і руская літаратура": вечныя тэмы ў гуманітарных навуках

Канферэнцыя "Біблія і руская літаратура": вечныя тэмы ў гуманітарных навуках

19–20 верасня ў БДУ прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Біблія і руская літаратура”, прымеркаваная да 85-годдзя філалагічнага факультэта і арганізаваная намаганнямі загадчыка і выкладчыкаў кафедры рускай літаратуры. Канферэнцыя сабрала больш за пяцьдзесят удзельнікаў з розных навучальных устаноў Беларусі, Расіі і Кітая.

Мерапрыемства насіла міждысцыплінарны характар: у ліку дакладчыкаў былі філолагі, тэолагі, гісторыкі, культуролагі, філосафы. Тэма канферэнцыі прыцягнула выкладчыкаў акадэмій і ўніверсітэтаў, святароў, журналістаў, настаўнікаў школ і гімназій – усіх, каму неабыякавы духоўны стан грамадства і хто хоча развіваць рэлігійна-маральны кампанент у сучаснай адукацыі і навуцы.

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі прайшло ў канферэнц-зале геаграфічнага факультэта з удзелам першага прарэктара Інстытута тэалогіі БДУ прот. Сергія Маўсесяна, начальніка ўпраўлення па выхаваўчай рабоце з моладдзю Аляксея Шавеля i дэкана філалагічнага факультэта Сяргея Важніка. Пленарнае пасяджэнне прайшло на высокім навуковым узроўні: гучалі даклады аб сімволіцы біблейскай вобразнасці, аб уплыве Святога Пісання на жыццё і творчасць рускіх аўтараў, аб хрысціянскай філасофіі і аксіялогіі.

Другі дзень праходзіў у сценах філалагічнага факультэта і быў адзначаны плённай працай секцый і яркімі адкрытымі мерапрыемствамі. Для выкладчыкаў і студэнтаў былі арганізаваны майстар-клас кіраўніка навучальнага цэнтра “Кузня 100-бальнікаў” у Яраслаўлі Марыны Волкавай і лекцыя вядомага прафесара з Масквы Аляксандра Ужанкова на тэму: “Слова пра паход Ігаравы”. Вынікі гісторыка-філалагічнага даследавання: Хто? Дзе? Калі?».

У рамках канферэнцыі прайшла экскурсія для іншагародніх удзельнікаў "Мінск праваслаўны" з наведваннем Мінскай духоўнай акадэміі, храмаў і сабораў сталіцы.

bfjufjtdseg_2.jpg

bfjufjtdseg_3.jpg

bfjufjtdseg_4.jpg

bfjufjtdseg_5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image