Сэрвісы

Кніга як вось часоў

Кніга як вось часоў

Час вялікіх кніг – гэта не толькі час пісьма, але таксама час чытання і памяці. А дыялог са старажытнай кнігай заўсёды адкрыццё, якое трэба будзе перажыць, прайшоўшы праз спецыфіку стараславянскай мовы, іншае ўяўленне аб свеце і чалавеку, прасторы і часе, іншы спосаб эстэтычнай камунікацыі кніжніка і патэнцыйнага чытача.

Для такой сустрэчы з кнігай Старажытнай Русі студэнтам 1 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» і гасцям факультэта, удзельнікам праграмы «Студэнт на тыдзень», 29 лістапада быў прапанаваны занятак «Кніга як вось часоў: гісторыя ў пісьме – смак чытання – адкрыцці памяці».

Занятак правяла дацэнт кафедры рускай літаратуры Л. В. Камлюк-Ярашэнка ў фармаце крэатыў-каворкінгу, які аб'яднаў удзельнікаў з розным узроўнем падрыхтоўкі і розным культурным досведам для тэксталагічнай і творчай працы з помнікамі ўсходнеславянскай славеснасці.

Працуючы ў групах, студэнты і школьнікі знаёміліся з рэпрынтамі старажытных кніг; на аснове прынцыпаў славянскай кірылічнай нумарацыі вызначалі год выдання; прадстаўлялі жанр кнігі як змястоўную форму, у якой захавалася карціна свету Сярэднявечча.

Групы спаборнічалі, выконваючы заданне «Знайдзі 7 адрозненняў»: параўноўвалі арыгінал і пераклад помніка Старажытнай Русі, выяўлялі канцэптуальныя разыходжанні, абумоўленыя прынцыповай розніцай светапогляду і аксіялогіі.

Атмасферу занятку падтрымлівала і мінівыстава кніг XIX-XX стст. на стараславянскай мове з фамільнай бібліятэкі Л. В. Камлюк-Ярашэнкі, што належала яе прадзеду. Сярод кніг, якія дайшлі праз усе перыпетыі асабістай і агульнай гісторыі – творы зусім рознага характару: «Закон Божій», «Новый Завет», «Псалтирь», «Часослов», «Св. Благовѣщеніе (Слово на сей день о. Iоанна Кронштадскаго съ приложеніемъ духовно-нравственныхъ стихотвореній)», «Нѣсколько словъ по поводу сказанія СОНЪ Пресвятой Богородицы», свецкі «Новѣйшій письмовникъ. Для всѣхъ сословій, содержащій въ себѣ Письма поздравительныя, пригласительныя и просительныя. Съ присовокупленіемъ формъ коммерческихъ векселей», а таксама «Медицинскій сборникъ (о новыхъ методахъ леченія болѣзней)», «Новый случай исцѣленія больной, съ приложеніемъ очерка жизни Отца Іоанна Ильича Сергіева, протоіерея Андреевскаго Собора въ Кронштадтѣ» і вельмі цікавы «Прейсъ-Курантъ якорныхъ лечебныхъ средствъ Химико-фармацевтической фабрики Ф.Ад.Рихтеръ и Кº». У калекцыі прадстаўлены экзэмпляры выдадзеныя ў С-Пецярбургскай друкарні кнігапрадаўца А. А. Халмушына, у Маскоўскай друкарні кнігапрадаўца І. А. Марозава, а таксама выданне лабараторыі практычнай медыцыны – Парыж-Масква. Усе кнігі абазначаны экслібрысам гаспадара бібліятэкі і нават суправаджаюцца квітанцыяй аб набыцці.

У фінале занятку ўдзельнікам каворкінгу было прапанавана творчае заданне. Юныя філолагі стваралі тэкст, стылізаваны пад узоры з прапанаванага Пісьмоўніка: «Слова на Дзень "Студэнта на тыдзень"» – віншавальнае, запрашальнае, падзячнае, запрашальнае...».

Студэнты – школьнікам: «Любезные воспитанники школ отечественных! Ваши побуждения к науке мудрой, что вы выразили в письмах, влекут вас в доброе русло нашего прекрасного факультета. Река его мыслей и знаний утолит ваши молодые умы, алчущие познания. Здесь адамант знания преподносят наставники, открывающие ищущим донья морей глубоких и свет звезд в небесах. В сердца юные прольется песнота, полезная в укреплении духовном и дальнейшем познании тайн и откровений».

4_5.jpg

1_6.jpg

3_5.jpg

5_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.