29 кастрычніка 2024 года ў адыторыі «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі» адбылася сустрэча-майстар-клас з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2023) у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» Сабуць Алінай Эдмундаўнай і кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Шандроха Нонай Эдмундаўнай. Мадэратарам сустрэчы выступіў загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч.
Н. Э. Шандроха пазнаёміла студэнтаў 2 і 3 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» з напрацоўкамі па ўдасканаленні рытарычнай кампетэнцыі, са спецыфікай арганізацыі педагагічнай практыкі і асаблівасцямі падрыхтоўкі філолагаў у ГрДУ імя Янкі Купалы, паказала на практыцы асобныя прыёмы, якія выкарыстоўваюцца для развіцця камунікатыўных навыкаў.
А. Э. Сабуць прадставіла аўдыторыі сваю канцэпцыю беларускай мастацкай публіцыстыкі, прэзентавала кнігі («Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў» (2022), «Наперад ісці чалавеку гуманнаму...»: беларуская мастацкая публіцыстыка XX–XXI стагоддзяў» (2023)) і прачытала ўласныя вершы.
Мерапрыемства было насычана актуальнай практыка-арыентаванай інфармацыяй і выклікала цікавасць у студэнтаў.







BY

