Сэрвісы

Іван Аляксеевіч Чарота (16.09.1952-07.11.2024)

Іван Аляксеевіч Чарота (16.09.1952-07.11.2024)

7 лістапада ва ўзросце 73-х гадоў пайшоў з жыцця прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ Іван Аляксеевіч Чарота, вядомы беларускі літаратуразнаўца, славіст, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, акадэмік Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Іван Чарота быў вядучым спецыялістам па славістыцы і перакладазнаўству на філалагічным факультэце БДУ, адзіным у рэспубліцы перакладчыкам-сербістам, якога добра ведалі не толькі ў Беларусі, але і ў Сербіі, і ў іншых краінах былой Югаславіі. Колькасць яго выдатных перакладаў налічвае больш за 1200 асобных выданняў. Яго вучэбна-метадычныя напрацоўкі па тэорыіі і практыцы перакладу і міжкультурных камунікацый па праву можна назваць узорнымі, таму што ў даступнай форме дапамагаюць студэнтам пазнаёміцца з тэарэтыка-метадалагічнай асновай такой галіны літаратуразнаўства, як перакладазнаўства. Іван Чарота шмат працаваў над падрыхтоўкай і публікацыяй навуковых прац, прычым не толькі на беларускай і рускай мовах, яле і на мовах іншых славянскіх народаў.

Прафесар Іван Чарота падтрымліваў плённыя грамадскія і навуковыя сувязі са сваімі калегамі-перакладчыкамі ў Сербіі, у тым ліку і па лініі Сербскай Праваслаўнай Царквы. Дзякуючы яго намаганням наш факультэт стаў супрацоўнічаць з Беларускай і Сербскай Праваслаўнымі Царквамі, ладзіць паездкі нашых студэнтаў на стажыроўку ў вядучыя ўніверсітэты Сербіі.

Светлая памяць пра Івана Аляксеевіча Чароту назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.