Сэрвісы

Круглы стол "Ведаць, каб жыць"

Круглы стол "Ведаць, каб жыць"

08.11.2024 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і В. Ю. Захарэвіч і студэнты 2 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму «Ведаць, каб жыць».

Мэта мерапрыемства – выхаванне і фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, павышэнне дасведчанасці аб прафілактычных мерах і матывацыі да захавання здароўя.

Перад правядзеннем мерапрыемства студэнты размеркаваліся на каманды, выбраўшы сабе адзін з тэматычных напрамкаў: жаночае здароўе, моладзь і здаровы лад жыцця, кагнітыўныя праблемы і прычыны іх росту. Падчас мерапрыемства каманды прадставілі свае прэзентацыі, у якіх вызначылі актуальнасць выбранай тэмы, існуючыя праблемы і практычныя парады па прафілактыцы і фарміраванні здаровага ладу жыцця. У канцы мерапрыемства студэнтам была прапанавана інтэрактыўная віктарына па разгледжаных тэмах і вызначаны яе пераможцы.

Гэтае мерапрыемства дало магчымасць студэнтам самастойна вывучыць праблемы, звязаныя са здароўем, і зразумець важнасць комплекснага падыходу да здаровага ладу жыцця.

Мерапрыемства выклікала цікавасць студэнтаў да прапаганды здаровага ладу жыцця праз адукацыйныя праграмы і кампаніі па павышэнні дасведчанасці насельніцтва з існуючымі праблемамі. Студэнты адзначылі важнасць фарміравання культуры здароўя і інтэграцыі здаровых звычак у паўсядзённае жыццё кожнага грамадзяніна.

Collage_20241108_122216.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.