Сэрвісы

Аспірантура і дактарантура: выпуск 2024

Аспірантура і дактарантура: выпуск 2024

14 лістапада напярэдадні 85-годдзя філалагічнага факультэта ў аўдыторыі імя Ларысы Аляксандраўны Мурынай, вучонага ў галіне педагогікі, мовазнаўцы, член-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, адбылося ўшаноўванне выпускнікоў аспірантуры і дактарантуры 2024 года і ўключэнне ў навуковую супольнасць факультэта аспірантаў, дактарантаў і саіскальнікаў, залічаных на першы курс для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі. Дыпломы даследчыка былі ўручаны дзевяці выпускнікам аспірантуры, дакументы аб завяршэнні навукова-арыентаванай адукацыі другой ступені (дактарантуры) – пяці вучоным, якія працуюць над дысертацыямі на саісканне вучонай ступені доктара навук. З прамовай да маладых даследчыкаў звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Аляксандравіч Важнік і намеснік дэкана па навуковай рабоце Таццяна Васільеўна Мальцэвіч. Выступоўцы павіншавалі выпускнікоў з важнай падзеяй у іх жыцці, пажадалі далейшых творчых поспехаў, новых навуковых дасягненняў і хуткай абароны дысертацый.

Выпуск_2024__фото_2.JPG

Выпуск_2024__фото_4.jpg

Выпуск_2024__фото_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.