Сэрвісы

Беларуская літаратура ў Кітаі: гісторыя і сучасны стан

Беларуская літаратура ў Кітаі: гісторыя і сучасны стан

18 лістапада 2024 года супрацоўнікі кафедры кітайскай філалогіі і студэнты спецыяльнасці “Усходняя філалогія” наведалі выставу “Беларуская кніга ў Кітаі (1946–2024). З калекцыі Веранікі Карлюкевіч”, якую арганізавалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і Саюз пісьменнікаў Беларусі. У экспазіцыі былі прадстаўлены рарытэтныя выданні на кітайскай мове твораў Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, І. Шамякіна, Я. Брыля, Я. Маўра, В. Быкава і іншых беларускіх аўтараў.

У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар “Выдавецкага дома “Звязда” А.М. Карлюкевіч, а таксама выкладчыкі і перакладчыкі з Беларусі і Кітая. Загадчык кафедры кітайскай філалогіі Мікалай Хмяльніцкі расказаў прысутным аб дзейнасці студэнцкага гуртка перакладчыкаў “Дыялог”, азнаёміў з навуковымі дасягненнямі супрацоўнікаў філалагічнага факультэта БДУ у галіне даследавання беларуска-кітайскіх літаратурных сувязей.

IMG_20241118_190227_3.jpg

IMG_20241118_191828_3.jpg

IMG_20241118_191819_2.jpg

IMG_20241118_192549.jpg

IMG_20241118_192926_2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.