Сэрвісы

Круглы стол «Зносіны – наш агульны дом»

Круглы стол «Зносіны – наш агульны дом»

25.11.2024 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Ю.А.Жукава і В.Ю.Захарэвіч правялі з замежнымі студэнтамі 2 і 3 курсаў рамана-германскай (англійскай) філалогіі круглы стол на тэму «Зносіны – наш агульны дом».

Асноўная мэта мерапрыемства – даследаванне ролі зносін і фарміраванне навыкаў эфектыўнага ўзаемадзеяння.

Мерапрыемства праходзіла ў фармаце дыскусіі. Выкладчыкі прапанавалі абмеркаваць значэнне ролі зносін у сучасным грамадстве, праблемы вербальных і невербальных зносін, асаблівасці зносін у эру цыфравізацыі.

Дыскусія аб праблемах зносін, як найважнейшага фактару псіхічнага і сацыяльнага развіцця асобы, выявіла неабходнасць развіваць і ўдасканальваць навыкі зносін для якаснага ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі і адаптацыі ў соцыуме.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі важнасць і практычнае прымяненне атрыманых ведаў у паўсядзённым жыцці. Інтэрактыўны фармат мерапрыемства садзейнічаў актыўнаму ўдзелу і абмену думкамі. Круглы стол на тэму «Зносіны – наш агульны дом» стаў платформай для абмену вопытам і атрымання новых ведаў, неабходных для студэнтаў-замежнікаў.

IMG_20241125_123658.jpg

IMG-f2c35807fe3b33355d63e380b02e4770-V.jpg

IMG-5125c88f983f19e180ddf871793d2810-V.jpg

IMG-0beb6f43ecb0f091f073212451dbadd7-V.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.