4 снежня прайшла выстава матэрыялаў студэнцкага праекта «Лаціна- і грэкамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі» у Мінскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Выставу прадставілі студэнты 4-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» Уладзімір Грыцэвіч, Мацвей Драгун, Піліп Аслюк і загадчык кафедры класічнай філалогіі Арына Уладзіміраўна Кірычэнка. Надпісы на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах выклікалі зацікаўленасць у навучэнцаў каледжа.
Асаблівая падзяка выкладчыку лацінскай мовы Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Юргіце Станіславаўне Пузанайтэ за запрашэнне, арганізацыю, гасціннасць і сардэчнасць!








BY

