Сэрвісы

Гістарычны шлях суверэннай Беларусі: з мінулага ў будучыню

Гістарычны шлях суверэннай Беларусі: з мінулага ў будучыню

Круглы стол “Гістарычны шлях суверэннай Беларусі: з мінулага ў будучыню” прайшоў на кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства 30 лістапада 2024 г. У рабоце прынялі ўдзел студэнты, магістранты і супрацоўнікі кафедры. З дакладам “Наш выбар – наша будучыня” выступіла загадчыца кафедры к.ф. н., дацэнт Таццяна Марозава. Асноўныя пытанні, якія былі закрануты Таццянай Марозавай, тычыліся аспектаў будучай электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дакладчык адзначыла, што сваю будучыню беларусы вызначаць 26 студзеня 2025 г.

Аспірант Анастасія Швяцова ў сваім дакладзе прадставіла кароткі гістарычны агляд фарміравання беларускай дзяржаўнасці, пачынаючы з перыяду ВКЛ і заканчваючы сучаснасцю.

Магістрантка Анастасія Сцельмашук у сваім выступе падрабязна спынілася на патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

У абмеркаванні дакладаў актыўны ўдзел прынялі студэнты 1 курса, 5 групы спецыяльнасці “Руская філалогія”.

 5370798823909221109.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.