11.12.2024 адбылася дыялогавая пляцоўка «Беларусь–2025: ад выбараў да росквіту» для студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу філалагічнага і эканамічнага факультэтаў БДУ. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся старшыня Белай Руси БДУ Марына Гутоўская, дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік, намеснік дэкана эканамічнага факультэта Ганна Коган. Спікерам на мерапрыемстве выступіў кандыдат палітычных навук, загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта, намеснік старшыні Белай Руси БДУ Вадзім Міхайлоўскі.
Цэнтрам абмеркавання стала гісторыя прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь, канстытуцыйныя паўнамоцтвы Прэзідэнта, дасягненні краіны ў перыяд прэзідэнцкай рэспублікі, маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і важнасць удзелу ў электаральнай кампаніі, палітычная культура беларусаў.
Студэнты філалагічнага і эканамічнага факультэтаў адрасавалі спікеру шэраг пытанняў: У чым розніца паміж палітычнай культурай і палітычнай пісьменнасцю, і як аптымальна выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі для павышэння ўзроўню палітычнай пісьменнасці і культуры маладых людзей? Якая роля моладзі ў палітычнай культуры сучаснай Беларусі? Якія дасягненні краіны ў перыяд прэзідэнцкай рэспублікі можна лічыць найбольш значнымі, і якім сферам трэба надаць больш увагі ў бліжэйшай перспектыве? Як інстытут прэзідэнцтва паўплываў на захаванне суверэнітэту нашай краіны? і інш. На ўсе пытанні Вадзім Сяргеевіч даў кампетэнтныя адказы.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Белая Русь БДУ.



'



BY

