26 снежня выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства А.А.Сянько, А.В.Гуляй, Д.У.Шайбакова правялі экспертную сустрэчу на тэму "Мастацтва - гэта ты. Адкрывай сябе праз творчасць" са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «рамана-германская (англiйская) філалогія». Падчас мерапрыемства студэнты прэзентавалі імпануючыя ім кірункі мастацтва, а таксама прынялі ўдзел у розных заданнях інтэрактыўнага тыпу, якія дазволілі кожнаму прадэманстраваць веды і праявіць крэатыўнасць, пашырыць культурны кругагляд і эрудыцыю.
Экспертная сустрэча адкрылася абмеркаваннем ролі культуры і мастацтва ў развіцці сучаснай адукацыі, а таксама іх комплекснага ўплыву на станаўленне асобы. Дыскусія змянілася прэзентацыяй тэматычных праектаў – студэнты прадставілі цікавыя для іх напрамкі культуры і мастацтва, абмяняліся думкамі пра кожны напрамак, патрэніравалі навыкі публічных выступленняў і зарадзіліся матывацыяй і натхненнем. На заключным этапе студэнты прадставілі распрацаваныя імі заданні інтэрактыўнага плана, накіраваныя на далучэнне ўдзельнікаў сустрэчы да рэфлексіі над раней прадстаўленым матэрыялам.







BY

